Русский
Белорусский
English
Размаўляйце без межаў!
 


Званкі па СНД – усяго 499 руб./хв!
Цяпер і для відэазванкоў!


 
 
Карысная інфармацыя
 
 



life:) СУСВЕТНЫ


Цяпер з міжнароднымі відэазванкамі!

З паслугай «life:) СУСВЕТНЫ» вы забудзеце пра межы і адлегласці! Бо мабільны тэлефон заўсёды з вамі, а актываваўшы паслугу «life:) СУСВЕТНЫ», вы зможаце рабіць галасавыя вызавы і відэазванкі па вельмі прывабным кошце!

Паслуга «life:) СУСВЕТНЫ» даступная ўсім абанентам life:).

 

Кошт міжнародных галасавых вызаваў i вiдэазванкоў, за 1 хвіліну

У краіны СНД 499
Кошт падпіскі на паслугу, на 30 дзён 4 900

 

З 20.09.2010 кошт зыходзячых галасавых вызаваў і відэазванкоў у Азербайджан, Арменію, Грузію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан складзе 999 руб./хв.

Тарыфы на міжднародныя галасавыя вызавы і відэазванкі ў краіны па-за межамі СНД:
- у краіны Еўропы – 1990 руб./хв.
- у іншыя краіны – 3490 руб./хв.

  • Індывідуальным абанентам тарыфных планаў «ВОЛЬНЫ life:)», «СУПЕР life:)», «ПРОСТЫ life:)», «БЯСКОНЦЫ life:)» і «3G life:) МАДЭМ» для далучэння паслугі «life:) СУСВЕТНЫ» неабходна набраць *110*4# . Пры гэтым на асноўным рахунку неабходна наяўнасць сумы не менш за 4900 руб., якая спісваецца аўтаматычна ў момант далучэння паслугі.
  • Тарыф 499 руб./хв. пачынае дзейнічаць пасля атрымання SMS-паведамлення пра паспяховую актывацыю паслугі «life:) СУСВЕТНЫ». Да моманту атрымання SMS-паведамлення званкі ў краіны СНД тарыфікуюцца па 1490 руб./хв.
  • Паслуга «life:) СУСВЕТНЫ» дзейнічае на працягу поўных 30 дзён з моманту далучэння. Па заканчэнні 30 дзён, пры ўмове дастатковага балансу асноўнага рахунку, падпіска аўтаматычна працягваецца на наступны перыяд. Пра паспяховае падаўжэнне падпіскі вы будзеце апавешчаны SMS-паведамленнем.
  • Пра дату, да якой дзейнічае падпіска на паслугу «life:) СУСВЕТНЫ», можна даведацца,
    набраўшы *100# кпв.
  • Калі ў момант заканчэння падпіскі на паслугу «life:) СУСВЕТНЫ» на асноўным рахунку не будзе дастатковай колькасці грошай, аўтаматычнае працягненне падпіскі будзе магчыма пры ўмове папаўнення рахунку на працягу 5 наступных дзён. Па заканчэнні гэтага перыяду магчымасць аутаматычнага працягнення падпіскі будзе дэактываваная. Каб аднавіць падпіску на паслугу, неабходна далучыць яе ўручную.
  • Інтэрвал тарыфікацыі галасавых вызаваў і відэазванкоў пры выкарыстанні паслугі «life:) СУСВЕТНЫ» складае 60 сек.
  • Спісанне сродкаў за міжнародныя галасавыя вызавы і відэазванкі, а таксама за падпіску на паслугу адбывецца толькі з асноўнага рахунку. Сродкі бонуснага рахунку ў рамках паслугі «life:) СУСВЕТНЫ» не выкарстоўваюцца.
  • Тарыфы на міжнародныя галасавыя вызавы і відэазванкі прыведзеныя ў беларускіх рублях без ПДВ (з фiзiчных асоб не  спаганяецца) і іншых падаткаў, якія спаганяюцца як надбаўка да вартасці, па стане на 01.06.2010.
  • Для ажыццяўлення міжнародных відэазванкоў звонячы абанент павінны знаходзіцца ў зоне пакрыцця сеткі 3G life:) і, як і прымаючы званок абанент, выкарыстоўваць мабільны тэлефон з падтрымкай UMTS/HSDPA.

Пералік замежных 3G-сетак, у якія магчыма ажыццяўленне відэазванкоў з сеткі life:), змяшчаецца ў раздзеле «Міжнародная сувязь».

* Даведацца пра ўмовы давання паслугі «life:) СУСВЕТНЫ» карпаратыўным кліентам