Русский
Белорусский
English
Андроид life:) классный смартфон!
Андроид life:) по супер цене!


 
 
Карысная інфармацыя
 
 



Дагавор

Публічны дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дадзены Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі рэгулюе адносіны паміж Абанентам і Аператарам па аказанні паслуг электрасувязі ў сетцы сувязі Аператара.

2. ПРАДМЕТ ДАГАВОРА
2.1. Аператар аказвае Абаненту паслугі сувязі згодна з выбраным Абанентам тарыфным планам, а Абанент абавязваецца своечасова аплачваць паслугі, якія яму аказваюцца, па тарыфах, устаноўленых Аператарам. Пры гэтым дзеючы тарыфны план Аператара на момант аказання паслуг з’яўляецца неад’емнай часткай дадзенага Дагавора.
2.2. Паслугі прапаноўваюцца Абаненту пры наяўнасці ва ўласнасці, валоданні альбо карыстанні тэрмінала (мабільнага тэлефоннага апарата, мадэма і г.д.), сертыфікаванага ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

3. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ СТАРОН :
3.1. Аператар абавязваецца:
3.1.1. Паведаміць Абаненту пры заключэнні Дагавора неабходную і дакладную інфармацыю пра паслугі (у тым ліку пералік паслуг), пра зону пакрыцця сеткі, тарыфы на паслугі.
3.1.2. Пасля падпісання Бакамі Дагавора, які сведчыць пра поўную згоду з яго ўмовамі, уключаючы ўмовы па пені, яе памеры і парадку платы ў выпадку неналежнага выканання абавязацельстваў, здзейсніць падключэнне Абанента да сеткі сувязі Аператара, перадаўшы пры неабходнасці ў карыстанне SIM-карту і абаненцкі нумар на працягу 24 гадзін.
3.1.3. Аказваць паслугі сувязі ў адпаведнасці з выбраным Абанентам тарыфным планам, тарыфамі на дадатковыя паслугі, а таксама правіламі аказання паслуг Абаненту пры знаходжанні апошняга ў зоне дзеяння сеткі сувязі Аператара.
3.1.4. Арганізаваць кансультаваннне Абанента па пытаннях карыстання паслугамі і разлікаў за гэтыя паслугі. Парадак і ўмовы ўказанага кансультавання вызначаюцца Аператарам.
3.1.5. Інфармаваць Абанента праз афіцыйны сайт Аператара www.life.com.by і/ці сродкі масавай інфармацыі (далей СМІ) пра павелічэнне кошту паслуг сувязі за 15 (пятнаццаць) дзён да таго, як змяненні набудуць моц.
3.1.6. Інфармаваць Абанента праз афіцыйны сайт Аператара www.life.com.by пра змяненні Дагавора, парадаку аказання паслуг, а таксама пра іншыя змяненнi, што датычаць абслугоўвання Абанентаў у кампаніі за 15 (пятнаццаць) дзён да таго, як змяненні набудуць моц.
3.2. Аператар мае права:
3.2.1. Змяняць тарыфы на паслугі, якія аказваюцца, паведаміўшы пра гэта Абанента ў адпаведнасці з п. 3.1.5. дадзенага Дагавора.
3.2.2. Прыпыніць аказанне паслуг, адключыўшы Абанента ад сеткі, у выпадку парушэння ім абавязацельстваў па аплаце, падачы недакладных даных пра сябе. Аператар можа ўзнавіць аказанне паслуг пасля ўстранення Абанентам указаных парушэнняў.
3.2.3. Прыпыніць аказанне паслуг па асобным абаненцкім нумары ў выпадку, калі сума папярэдняй аплаты за паслугі па дадзеным нумары выдаткаваная Абанентам згодна з умовамі тарыфнага плана.
3.2.4. У выпадку наяўнасці ў Абанента некалькіх абаненцкіх нумароў і ўтварэння запазычанасці па адным з іх, Аператар мае права спісаць грашовыя сродкі, атрыманыя для аплаты паслуг па іншых абаненцкіх нумарах, ці прыпыніць аказанне паслуг.
3.2.5. Аператар таксама мае права прыпыніць абслугоўванне Абанента ў сетцы Аператара ў наступных выпадках:
- пры тэхнічных пашкоджаннях абсталявання кампаніі;
- пры прафілактычных працах, якія праводзяцца кампаніяй;
- у выпадку ўзнікнення ў кампаніі падстаў меркаваць, што кліентам здзяйсняецца правапарушэнне, якое чыніць шкоду кампаніі, трэцім асобам ці дзяржаве з выкарыстаннем каналаў сувязі і абсталявання кампаніі;
- пры выкарыстанні кліентам мабільнага тэлефоннага апарата з незаконна змененым ідэнтыфікацыйным нумарам (IMEI);
- пры выкарыстанні кліентам SIM-карты са змененым праграмным забеспячэннем.
3.2.6. Аўтаматычна адкрываць доступ да паслуг сувязі, не ўключаных у дзеючы набор паслуг абанента, папярэдне размясціўшы пра гэта паведамленне на афіцыйным сайце Аператара www.life.com.by.
3.2.7. Размяшчаць любую інфармацыю, якая садзейнічае абслугоўванню кліента, а таксама інфармацыю рэкламнага характару на інфармацыйных каналах Аператара – SMS, MMS, USSD, IVR і інш. Заключаючы Дагавор, Абанент тым самым выражае сваю згоду на атрыманне рэкламнай інфармацыі і іншай інфармацыі, што датычыць паслуг і распаўсюджваецца па сетках сувязі ў мэтах і выпадках, калі неабходнасць такой згоды прадугледжана заканадаўствам.
3.2.8. Ажыццяўляць аўдыязапіс уваходных званкоў, якія паступаюць у даведачную службу кампаніі, а таксама абмяжоўваць у аднабаковым парадку доступ абанента да даведачнай службы ў выпадках неаднаразовага звароту з яго абаненцкага нумара да спецыяльнай службы па пытаннях, якія не датычаць дзейнасці кампаніі, і/ці парушэнні абанентам этычных норм і правіл адносін.
3.2.9. Замяніць абаненцкі нумар і/ці SIM-карту Абанента ў тым ліку, калі гэта прадыктавана тэхнічнымі патрабаваннямі, паведаміўшы папярэдне Абанента за 30 дзён да замены, якая мае адбыцца;
3.2.10. Уносіць іншыя змяненні ў дадзены Дагавор, паведаміўшы пра гэта Абанента ў адпаведнасці з п.п. 3.1.5., 3.1.6.
3.3. Абанент абавязваецца:
3.3.1. Своечасова аплачваць паслугі ў адпаведнасці з раздзелам 4 “Разлікі за паслугі” дадзенага Дагавора. Самавольная перадача SIM-карты ў карыстанне трэцім асобам, яе страта не вызваляе Абанента ад абавязацельства выканання дадзенага Дагавора, у тым ліку ад аплаты аказаных паслуг.
3.3.2. У выпадку змянення ўказаных у дадзеным Дагаворы даных Абанента апошні абавязаны на працягу 5 (пяці) дзён пасля такіх змяненняў падаць Аператару новыя даныя ў пісьмовым выглядзе.
3.3.3. Азнаёміцца з правіламі выкарыстання паслуг і тарыфамі на іх, зонай пакрыцця да пачатку выкарыстання тэлефона ў сетцы Аператара.
3.3.4. Неадкладна па тэлефоне паведаміць пра страту ці крадзеж SIM-карты. Пры гэтым кліент нясе ўсе магчымыя выдаткі за паслугі сувязі да фактычнай рэгістрацыі паступіўшага звароту Абанента ў праграмна-апаратных сродках Аператара.
3.3.5. Самастойна адсочваць стан свайго балансу і своечасова аплачваць паслугі сувязі кампаніі ў адпаведнасці з дзеючым дагаворам, тарыфамі і спосабам аплаты, а таксама самастойна сачыць за змяненнямі і дапаўненнямі, якія ўносяцца ў тэкст Публічнага Дагавора, размешчанага на афіцыйным сайце кампаніі www.life.com.by. Акрамя таго, абанент абавязаны самастойна сачыць за змяненнем тарыфаў і пераліку паслуг.
3.3.6. Не перадаваць SIM-карту трэцім асобам, а таксама не змяняць, не капіраваць ці не замяняць праграмнае забеспячэнне SIM-карты.
3.4. Абанент мае права:
3.4.1. Патрабаваць ад Аператара выканання абавязацельстваў па дадзеным Дагаворы.
3.4.2. Змяніць пералік паслуг, якімі ён карыстаецца, шляхам падачы заявы паводле зацверджанай Аператарам форме. Па рашэнні Аператара некаторыя з паслуг могуць быць дабаўленыя ці адхіленыя Абанентам пры дапамозе свайго мабільнага тэлефона, праз даведачную службу Аператара, альбо іншым прадугледжаным Аператарам спосабам. Ідэнтыфікацыя Абанента здзяйсняецца па даным дакумента, які сведчыць асобу ўладальніка кантракта, пры яго асабістай прысутнасці альбо пры прысутнасці даверанай асобы па даручэнні, аформленым ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, ці па Паролі. Пароль – гэта паслядоўнасць лічб ад 4 да 8, указаная Абанентам спосабам, прадугледжаным Аператарам. Усе дзеянні, здзейсненыя з выкарыстаннем Пароля, лічуцца здзейсненымі са згоды Абанента. Усе ўказаныя змяненні набываюць моц не пазней за 48 (сорак восем) гадзін, наступных за днём прыёму Аператарам належна аформленай заявы ці атрымання станоўчага адказу даведачнай службы Аператара пры выкарыстанні мабільнага тэлефона і аплаты дадатковых паслуг у адпаведнасці з тарыфамі Аператара;
3.4.3. Карыстацца ўсімі паслугамі сувязі ў адпаведнасці з зонай пакрыцця і тэхнічнымі магчымасцямі Аператара.
3.4.4. Звяртацца ў кампанію для атрымання інфармацыі, што датычыць выканання Дагавора.
4. разлікі за паслугі
4.1. Пры падпісаніі дадзенага Дагавора Абанент уносіць мінімальны авансавы плацеж у адпаведнасці з выбраным Абанентам тыпам стартавага пакета, тарыфным планам, пералікам і аб’ёмам паслуг. Пералік паслуг вызначаецца магчымасцямі Абаненцкага абсталявання. Пералік паслуг у роўмінгу залежыць таксама ад магчымасцей аператара – роўмінгавага партнёра. Вызначэнне аб’ёму паслуг, аказаных Абаненту Аператарам, ажыццяўляецца на падставе паказчыкаў білінгавай сістэмы Аператара альбо абсталявання іншых Аператараў сувязі, у прыватнасці пры аказанні паслуг сувязі Абаненту ў роўмінгу.
4.2. Абанент здзяйсняе аплату за паслугі з указаннем абаненцкага нумара і, у выпадку неабходнасці, свайго прозвішча, імя і імя па бацьку. Абавязацельства Абанента па аплаце паслуг лічыцца выкананым з даты паступлення адпаведных сум на разліковы рахунак Аператара. Грашовыя сродкі, што паступілі ад Абанента на разліковы рахунак Аператара, размяркоўваюцца роўнымі часткамі па кожным абаненцкім нумары, якія абслугоўваюцца па дадзеным Дагаворы. Пры гэтым Абаненту належыць улічваць, што тэрмін пералічэння банкам грашовых сродкаў Абанента Аператару налічвае да 2 (двух) банкаўскіх дзён.
4.3. Абанент абавязаны ажыццяўляць папярэднюю аплату, уносіць іншыя авансавыя плацяжы за паслугі, якія яму аказваюцца, згодна з выбраным тарыфным планам. Звесткі пра астатак папярэдняй аплаты за паслугі сувязі могуць быць атрыманыя Абанентам праз выкарыстанне самастойных каналаў абслугоўвання, пры запыце на *100#, альбо праз званок на кароткі нумар 900 унутры сеткі life:), а таксама пры звароце ў даведачную службу Аператара, альбо іншым прадугледжаным Аператарам спосабам.
4.4. Аказанне паслуг без папярэдняй аплаты не з’яўляюцца падставай для невыканання Абанентам абавязацельства па аплаце аказаных паслуг.
4.5. Пры пратэрміноўцы аплаты за аказаныя паслугі Аператар мае права спагнаць з Абанента пеню ў памеры 1 (аднаго) працэнта ад сумы запазычанасці за кожны дзень пратэрміноўкі.
4.6. Авансавыя плацяжы, унесеныя Абанентам, выкарыстоўваюцца для аплаты паслуг па дадзеным Дагаворы па меры іх спажывання Абанентам. На суму авансу (папярэдняй аплаты) працэнты не налічваюцца і не выплачваюцца.
4.7. Тарыфы за паслугі ўстанаўліваюцца Аператарам самастойна ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя пра тарыфы можа быць атрыманая Абанентам у офісах Аператара, у яго паўнамоцных прадстаўнікоў, апублікаваная ў сродках масавай інфармацыі альбо распаўсюджаная іншым спосабам паводле меркавання Аператара.
4.8. Калі Абанент мае перад Аператарм запазычанасць па аплаце паслуг сувязі паводле іншых Дагавароў на аказанне паслуг сувязі, заключаных паміж Аператарам і Абанентам, то Аператар мае права накіраваць плацяжы, якія паступаюць ад Абанента па дадзеным Дагаворы, на пагашэнне запазычанасці Абанента, якая ўтварылася раней. Пры гэтым на асабовы рахунак Абанента залічваецца сума, якая засталася пасля пагашэння запазычанасці. Пра здзейсненае накіраванне грашовых сродкаў Аператар павінен паведаміць Абанента шляхам SMS-паведамлення.

5. ЯКАСЦЬ ПАСЛУГ СУВЯЗІ
5.1. Якасць сувязі, якая прапаноўваецца ў зоне абслугоўвання Аператара, адпавядае дзеючым у Рэспубліцы Беларусь тэхнічным нормам і ліцэнзіі Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне сувязі № 02140/0190784, выдадзенай тэрмінам да 28 жніўня 2018 года. Аператар прапаноўвае паслугі сувязі кругласутачна, штодзень, без перапынкаў, за выключэннем правядзення рамонтных і прафілактычных прац.
5.2. Сувязь, што прапаноўваецца Абаненту, з прычыны натуральных умоў распаўсюджвання хваль можа пагаршацца, перапыняцца ці суправаджацца перашкодамі зблізку ці ўнутры будынкаў, у тунелях, падвалах, і іншых падземных пабудовах, праз лакальныя асаблівасці рэльефу і забудовы, метэаралагічных умоў і іншых прычын.
5.3. Сувязь, што прапаноўваецца Абаненту, з прычыны канструктыўных асаблівасцей сеткі залежыць ад якасці Аператараў мясцовых правадных тэлефонных ліній, абсталявання Аператараў міжнароднай і міжгародняй сувязі, якія знаходзяцца па-за кампетэнцыяй Аператара.
5.4. Аператар не нясе адказнасці за недахопы якасці паслуг сувязі, што ўзніклі ў выніку выкарыстання Абанентам несертыфікаванага канцавога абсталявання альбо абсталявання, якое было змененае ці мадыфікаванае без узгаднення з вытворцам абсталявання і Аператарам. Абавязацельства па пацвярджэнні сертыфікацыі ляжыць на Абаненце.
5.5. Адказнасць Аператара ў выніку істотнага парушэння сувязі, уключаючы часовае зніжэнне якасці сувязі і (ці) істотнай адмовы абсталявання сеткі, надыходзіць толькі пры наяўнасці віны Аператара і не можа перавышаць суму, роўную памеру месячнай абаненцкай платы ці іншага абавязковага штомесячнага плацяжу, прапарцыянальна часу фактычнага прадастаўлення паслуг.
5.6. Абавязацельствамі, якія знімаюць адказнасць з Аператара за невыкананне абавязкаў па дадзеным Дагаворы, з’яўляюцца абавязацельствы неадольнай моцы і іншыя акалічнасці, што не залежаць ад Аператара, якія Аператар не мог ні прадбачыць, ні прадухіліць разумнымі мерамі. Аператар не нясе адказнасці за любыя страты і іншыя выдаткі, што надышлі з прычыны выкарыстання ці невыкарыстання Абанентам паслуг сувязі.

6. ДАДАТКОВЫЯ ЎМОВЫ
6.1. У выпадку страты, крадзяжу і іншых выпадках адсутнасці ў Абанента тэлефона (SIM-карты) Абанент выконвае ўсе абавязацельствы па аплаце паслуг. Вуснае паведамленне Абанента ў даведачную службу Аператара неабходна пацвердзіць у пісьмовай форме на працягу 24 гадзін.
У выпадку парушэння правіл эксплуатацыі абсталявання, атрыманага і/ці набытага Абанентам у адпаведнасці з дадзеным Дагаворам, што прывяло да яго тэхнічнай няспраўнасці, а таксама ў выпадку яго неналежнага захоўвання, якое прывяло да страты альбо да яго крадзяжу, замена абсталявання за кошт сродкаў ЗАТ “БеСТ” не здзяйсняецца, і Абанент выконвае ў поўным аб’ёме прынятыя на сябе абавязацельствы.
6.2. Замена SIM-карты пасля яе страты, поўнай ці частковай блакіроўкі, аплачваецца ў памеры, устаноўленым Аператарам.
Аператар не нясе адказнасці за некарэктную працу абсталявання ў выпадку выкарыстання Абанентам неліцэнзаваных аперацыйных сістэм, у тым ліку іншага праграмнага забеспячэння, якое можа ўплываць на працаздольнасць абсталявання і праграмнага асяроддзя ў цэлым. Спіс сумяшчальных ліцэнзійных аперацыйных сістэм на ўпакоўцы абсталявання, і/ці ў інструкцыі да яго.
6.3. Спрэчкі паміж бакамі разглядаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.4. Абанент не мае права перадаваць свае правы і абавязкі па дадзеным Дагаворы трэцім асобам без пісьмовай згоды Аператара. Пераафармленне дагавора на трэцюю асобу здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючымі на момант аказання паслугі пераафармлення тарыфамі.
6.5. Абанент гарантуе, што ўсе ўказаныя ім звесткі і даныя з’яўляюцца дакладнымі.
6.6. Аператар не нясе адказнасці за любыя вынікі карыстання сеткай Аператара.

7. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ДАГАВОРА
7.1. Дагавор з’яўляецца публічным і заключаецца на няпэўны тэрмін. Паводле пагаднення бакоў можа быць заключаны тэрміновы дагавор.
7.2. Абанент мае права па сваёй ініцыятыве скасаваць дадзены дагавор, здзейсніўшы ўсе разлікі з Аператарам (пагасіць актуальную запазычанасць) і падаўшы адпаведную заяву не пазней за 10 (дзесяць) працоўных дзён да дня скасавання дагавора.
7.3. Дадзены Дагавор лічыцца скасаваным у аднабаковым парадку, калі пасля заканчэння 365 (трохсот шасцідзесяці пяці) дзён Абанентам не выкананыя ўмовы тарыфных планаў, у адпаведнасці з якімі неабходныя папаўненні асабовага рахунку на вызначаную суму. Пры гэтым тэрмін унясення плацяжэй і іх памеры Абанент абавязаны адсочваць самастойна, выкарыстоўваючы ўсе каналы сувязі, прапанаваныя Аператарам: афіцыйны сайт http://www.life.com.by/, даведачная служба, SMS-паведамленні і іншыя.
7.4. Пры скасаванні Дагавора Абаненту па яго звароце вяртаецца розніца паміж аплачанай ім па дадзеным Дагаворы сумай і коштам аказаных Аператарам паслуг. Вяртанне грашовых сродкаў у якасці канчатковага ўзаемаразліку з Абанентам пры скасаванні здзяйсняецца паштовым пераводам на працягу 6 (шасці) месяцаў пасля скасавання дагавора. Пры гэтым ўсе выдаткі па вяртанні сродкаў здзяйсняюцца за кошт Абанента.
7.5. Пры скасаванні Дагавора ўсе аднаразовыя ўзносы за паслугі сувязі: падключэнне, выбар нумара, змена тарыфнага плана і г.д., не вяртаюцца. Бонусы і скідкі, прапанаваныя кампаніяй Абаненту ў рамках рэкламных акцый, у грашовым эквіваленце не выплачваюцца.
7.6. Пры скасаванні дадзенага Дагавора Аператар адключае Абаненцкі нумар ад сеткі Аператара.
7.7. З моманту скасавання дадзенага Дагавора абавязацельствы Бакоў лічуцца спыненымі за выключэннем абавязкаў Абанента, звязаных з аплатай аказаных, але не аплочаных на гэты момант паслуг.


Паслугі абаненцкага абслугоўвання